У Беларусі ўбрана больш як 8 % збожжавых і зернебабовых культур

19 июля 2023

Беларускія аграрыі на парозе масавага жніва. Па даных Мінсельгасхарча на сёння, збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) ўбрана больш як 8 працэнтаў. Намалочана без малога 560 тысяч тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,6 цэнтнераў з гектара. Завяршаецца ўборка азімага ячменю, засталося апрацаваць 7 працэнтаў плошчаў.

Сёлета аграрыі плануюць сабраць мільён тон насення. Пад рапс зараз адведзена больш як 400 тысяч гектараў. Пятая частка гэтага аб'ёму спее на палях Мінскай вобласці. Сёння рапс - адна з самых выгадных і карысных сельгаскультур у АПК. Гэта алей, бялок, медазбор, сыравіна для біяпаліва, а таксама ідэальны "партнёр" па полі для любых культур. Сярод папулярных сартоў беларускай селекцыі - "медэй", "фёдар", "імперыял". Фаварытам у аграрыяў стаў і "севярын".

Лён выцераблены амаль на 16 працэнтах ад уборачнай плошчы. Гэта адзіная культура, якую не адразу адпраўляюць у засекі. Даўгунцу трэба вылежацца пад сонцам.