У Беларусі з візітам дэлегацыя Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны: цікавасць ад аграрнай тэхнікі да адукацыі

19 февраля 2024

Медыцына, адукацыя, сельгастэхніка. Партнёраў прыцягвае супрацоўніцтва з Беларуссю ў розных сферах. Гэтымі днямі ў нашай краіне з візітам дэлегацыя на чале з прэзідэнтам Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны Міларадам Додзікам.

Госці ўжо азнаёміліся з працай прадпрыемства "Белкамунмаш" і выказалі жаданне закупіць гарадскія аўтобусы. Зацікавілі таксама сельскагаспадарчыя машыны. Такія планы на перспектыву. Не абышлі ўвагай і беларускі вопыт у медыцыне. Яшчэ адной лакацыяй стаў Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі.

Сёння ў планах - наведаць Мінскія аўтамабільны і трактарны заводы. Яшчэ адзін перспектыўны кірунак развіцця супрацоўніцтва - гэта сфера адукацыі. У саставе дэлегацыі Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны таксама міністры навукова-тэхнічнага развіцця і вышэйшай адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, сельскай і лясной гаспадаркі.