У Беларусі ўрад даручыў мінімізаваць праверкі бізнесу

6 июня 2022

Пазапланавых праверак бізнесу ў Беларусі стане менш! Скараціць праверачную нагрузку на суб'екты гаспадарання даручыў урад. Зараз рашэнне аб правядзенні выбарачных і пазапланавых праверак будзе прымаць асабіста кіраўнік кантралюючага органа пад сваю персанальную адказнасць. Пры гэтым працягласць праверкі не можа перавышаць 10 рабочых дзён. Выключэнне - толькі сітуацыі, пры якіх ідзе расследаванне па крымінальных справах.