У Беларусі асвойваюць розныя варыянты ўскрыцця пакладаў цяжказдабывальнай нафты

11 мая 2020
Павялічыць патэнцыял здабычы.  У Беларусі асвойваюць розныя варыянты ўскрыцця пакладаў цяжказдабывальнай нафты. Так, на Мармавіцкім радовішчы запрацавала высокапрадукцыйная свідравіна. Здабываюць 72 тоны бязводных вуглевадародаў  за суткі. Здабываць у такіх складаных зонах дапамагаюць сучасныя тэхналогіі свідравання. Запасы ацэньваюць у мільён тон нафты.