У Беларусі намалацілі амаль 6 млн 670 тыс тон збожжа з улікам рапсу

22 августа 2023

Уборачная кампанія - на фінішнай прамой. Беларускія аграрыі на гэтым тыдні плануюць завяршыць масавае жніво каласавых. Засвоена фактычна 90 працэнтаў плошчаў.

Рэспубліканскі каравай важыць ужо амаль 6 мільёнаў 670 тысяч тон з улікам рапсу. Зерневых каласавых і зернебабовых сабрана 5 мільёнаў 734 тысячы. На апошніх гектарах вядзе жніво Брэсцкая вобласць. Лідар па намалоце - Мінскі рэгіён, па ўраджайнасці - Гродзенскі. У сярэднім з гектара збіраюць 33 цэнтнеры. Рапсу па краіне сабрана 934 тысячы тон. Лён апрацаваны амаль на 43 тысячах гектарах.