У Беларусі рыхтуюць стратэгію развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва

13 ноября 2017

Дакумент стане дарожнай картай развіцця бізнесу да 30-га года. Сёння аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч на Міжнародным форуме ў Мінску. Ён адкрыў Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва. Стратэгія стане асноўным праграмным дакументам для бізнесменаў. Яна прадугледжвае ў тым ліку стварэнне спецыяльных інстытутаў - агенцтваў па развіцці прадпрымальніцтва. А ў найбліжэйшых планах прыняцце пакінутых указаў з ліберальнага пакета дакументаў для бізнесу.

Беларусь далучылася да Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ўжо сёмы раз. Сёлета форум прысвечаны стварэнню стартап-нацыі.