У 2022 годзе ў Мінскай вобласці запланавана рэалізацыя некалькіх інвестыцыйных праектаў

12 декабря 2021

Эканоміку цэнтральнага рэгіёна ў наступным годзе ўзмоцняць адразу некалькі буйных інвестыцыйных праектаў. У стадыі мадэрнізацыі завод па перапрацоўцы старых аўтамабільных шын у Мінскім абласным тэхнапарку. Дзякуючы новым тэхналогіям павялічыцца яго прадукцыйнасць. У Капыльскім раёне будуюць найбуйнейшае ў краіне прадпрыемства па вытворчасці мяса індычкі. А гэта паўтысячы новых рабочых месцаў. Навічок з'явіцца і ў прамысловасці горада Жодзіна, дзе расійскія інвестары пачалі ўзводзіць завод холдынга "Волма" (гэта вытворчасць будаўнічых матэрыялаў). 

З пачатку года эканоміку Мінскай вобласці папоўнілі больш за 210 мільёнаў долараў прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове. Пятая частка з іх паступае з Расіі і краін СНД.