У 2013 годзе ў зоне by зарэгістравана больш як 36 тысяч даменаў

19 января 2014
Беларускі сегмент Інтэрнэту ў апошнія гады перажывае сапраўдны бум. Толькі ў 2013 годзе ў зоне бай зарэгістравана больш як 36 тысяч даменаў. Гэта больш за трэць ад агульнай колькасці беларускіх даменаў. Іх зараз налічваецца 94 тысячы. Такі імклівы рост дазволіў нашай краіне заняць першыя пазіцыі па развіцці нацыянальнага сегмента Інтэрнэту. Беларусь абагнала такіх лідараў мінулых гадоў, як Партугалія, Ісландыя, Чарнагорыя і Румынія.