Даведаліся, калі ў Беларусі з'явіцца лічбавы рубель

6 февраля 2024

Электронныя грошы як законны плацежны сродак. У Беларусі ў 2025 годзе з'явіцца свой лічбавы рубель.

Першапачаткова тэхналогію запусцяць у тэставым рэжыме для разлікаў паміж юрасобамі, а пасля, у 2026-м, да яе могуць далучыцца і фізасобы. Таксама лічбу плануюць актыўна задзейнічаць для трансмежных аперацый.

У тэхналогіі ёсць і антысанкцыйная скіраванасць, бо яна дазваляе весці разлікі з іншымі краінамі, якія развіваюць уласныя лічбавыя валюты, абыходзячы, напрыклад, міжнародную сістэму СВІФТ.

Лічбавы рубель - гэта трэцяя форма грошай, нароўні з гатоўкай і безнаяўнымі грашыма. Яна ўжо актыўна выкарыстоўваецца ў Кітаі. Да тэхналогіі далучаюцца і нашы партнёры па ЕАЭС - Расія і Казахстан.