Узровень экспарту беларускіх лекаў да 2020 года плануецца давесці да 40%

15 октября 2016

Такія планы былі агучаныя прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню работнікаў фармацэўтычнай прамысловасці. У нашай краіне ён адзначаецца сёння. Па словах спецыялістаў, у Беларусі пастаянна ідзе работа над новымі лекамі. Гэта аналагі замежных прэпаратаў і ўласныя інавацыйныя распрацоўкі.

Таццяна Тумеля, начальнік упраўлення дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя Беларусі:Для такіх невялікіх краін, як Беларусь, прамысловасць можа быць паспяховай толькі калі яна экспартаарыентаваная. Калі папярэднія пяць гадоў на першым этапе асноўнай задачай было стварэнне гэтай вытворчасці, то цяпер задача - яе развіццё і пастаўка на экспарт”.

Акрамя таго, у планах на гэты год адкрыццё вытворчасці лекавых аэразоляў. Гэта першы такі завод у нашай краіне.