ЦУМ і ГУМ выгадна адрозніваюцца ад маскоўскіх

11 ноября 2017

Перамовы аб узаемных пастаўках і абмен вопытам! Прадстаўнікі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з Маскоўскай вобласці прыехалі ў Мінск з бізнес-місіяй. Госці наведалі беларускія прадпрыемствы, гандлёвыя аб'екты (у ліку якіх ЦУМ і ГУМ) сталіцы. Бізнесмены адзначылі, што найбуйнейшыя ўнівермагі сталіцы выгадна адрозніваюцца ад маскоўскіх, першым чынам - дзякуючы асартыменту і яго кошту. Тавар можна выбраць з любой цэнавай катэгорыі.

Адзначым, знешнегандлёвы абарот Маскоўскай вобласці за першае паўгоддзе бягучага года склаў паўтара мільярда долараў, у тым ліку экспарт - 600 мільёнаў долараў і імпарт - 800.