Трактары беларуска-кітайскай вытворчасці пачнуць выпускаць на Мінскім трактарным заводзе

29 августа 2016

Цвёрды намер пашыраць двухбаковае ўзаемадзеянне сёння ж набыў форму дамоўленасцяў. Трактары беларуска-кітайскай вытворчасці пачнуць выпускаць на Мінскім трактарным заводзе. Пра такую магчымасць сёння заявіў генеральны дырэктар МТЗ. Перамовы аб стварэнні сумеснай вытворчасці вядуцца паспяхова. Дагавор аб намерах быў падпісаны падчас нядаўняга наведвання беларускай дэлегацыяй кампаніі "Зумліён".

Фёдар Дамаценка, гендырэктар МТЗ:

"Зараз мы вядзём размову аб сумесным прадукце з камплектацыяй з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Мы дамовіліся наступным чынам. Праводзім выпрабавальныя работы і сертыфікуем нашу прадукцыю. Ну і паралельна праводзім працу па маркетынгу, па пастаўцы нашых трактароў у дыяпазоне 220 конскіх сіл на рынак Кітая".

Ужо праводзяцца выпрабаванні па прымяненні ў беларускіх трактарах трансмісіі, вырабленай у Кітаі, а таксама рухавіка магутнасцю 400 конскіх сіл і вышэй.