Гандлёва-эканамічныя сувязі з Кітаем: новае прадпрыемства па выпуску гідраўлічных вузлоў у Жодзіне, гастранамічны вектар накіраваны на Слуцк

23 октября 2023

Новыя грані міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая! Сярод ключавых сфер - машынабудаванне. Так, у Жодзіне з'явіцца новае беларуска-кітайскае прадпрыемства па выпуску гідраўлічных вузлоў. Гэта праект па імпартазамяшчэнні, яго прадукцыю будуць выкарыстоўваць многія айчынныя заводы.

А гастранамічны вектар накіраваны на Слуцк. Мясакамбінат гэтага горада выпускае ў месяц 3,5 тыс. т ялавічыны. Частка з гэтага аб'ёму экспартуецца і ў Кітай. У спажыўцоў з КНР павышаныя патрабаванні да якасці мяса. Яго гарантуюць нашы вытворцы, чыя сыравінная зона - сем раёнаў Мінскай вобласці. Прадукцыю пастаўляюць у рэфрыжэратарах. Шлях фуры-халадзільніка да Паднябеснай паўтара - два тыдні.

Сёння ў асартыменце Слуцкага камбіната - больш за 350 найменняў прадукцыі. Выпускаюць і пельмені, а сярод навінак - і хінкалі паводле грузінскіх рэцэптаў.