Тэма пашырэння збыту айчыннай прадукцыі стала галоўнай на сустрэчы дыпламатаў у гандлёва-прамысловай палаце

9 июля 2015

Беларусь глядзіць на новыя далёкія рынкі і актыўна развівае супрацоўніцтва з суседзямі. У прыватнасці, рэалізуецца каля 30 беларуска-польскіх праектаў. Найбуйнейшыя з іх - будаўніцтва чыгункі і трэцяй лініі беларускага метрапалітэна.

Яшчэ адзін кірунак, у якім актыўна рухаюцца беларускія экспарцёры, - Лацінская Амерыка. Асабліва эфектыўна там прасоўваюць беларускія інфраструктурныя праекты.