Звыш мільёна тон бульбы атрымаюць сёлета сельгасарганізацыі Беларусі

11 октября 2023

Кастрычнік - выніковы месяц у працы сельгасарганізацый. Аграрыі ўсіх рэгіёнаў Беларусі гэтымі днямі актыўна ўбіраюць кукурузу на сілас і зерне, а таксама цукровыя буракі і бульбу.

Ураджайны кошык другога хлеба ўжо важыць больш  за 650 тысяч тон, а ў цэлым аграрыі краіны па выніках сезона плануюць сабраць як мінімум 1 мільён тон бульбы. Сярэдняя ўраджайнасць сёлета, нягледзячы на кліматычныя нюансы,  важкая - больш за 350 цэнтнераў з гектара.

Пры гэтым некаторыя сарты і зусім б'юць рэкорды. Так, харчовая бульба "гала" дае 800 цэнтнераў з гектара, у топ-3 па ўраджайнасці трапіла і "дзясятка", а таксама такія каштоўныя сарты, як "скарб" і "маніфест". Бульбай будзем забяспечаны самі, траціна пойдзе на экспарт. Больш за 10 краін аддаюць перавагу беларускай бульбе. 

Каб бульбяныя стравы ўсім падабаліся, селекцыянеры распрацоўваюць вузкапрофільныя сарты. Так, для вытворчасці чыпсаў найбольш падыходзіць "нара", для бульбы фры - "інаватар", самае смачнае пюрэ атрымліваецца з мяккай і разварыстай "сінявочкі", а за румяныя і хрумсткія дранікі адказвае "скарб".

Пра каштоўную ва ўсіх сэнсах для беларусаў агракультуру, а таксама пра ноу-хау ад перапрацоўшчыкаў - бульбяны рэпартаж ад Аляксея Кандраценкі (відэа).