Шкляная прамысловасць: за кошт аб'яднання актываў палепшыць фінансавае становішча прадпрыемстваў

11 апреля 2021
Будаўнічая галіна заўсёды ў цэнтры ўвагі. Па гэтай тэме часта праводзіць нарады і Кіраўнік дзяржавы. Падчас адной з такіх размоў у жніўні абмяркоўвалі, як павысіць эфектыўнасць шкляной прамысловасці. Вырашылі аб'яднаць вытворчасці, бо раней такі вопыт ужо быў, і ён паказаў добры вынік.

І вось ужо больш за месяц у Беларусі працуе профільны холдынг. Кампанія атрымала кантроль над пакетамі акцый Белмедшкла, Гомельшкла, "Нёмана" і Гродзенскага шклозавода. Задача - за кошт аб'яднання актываў пад адным дахам палепшыць фінансавае становішча прадпрыемстваў. 

І стварэнне холдынгу тут - як новы імпульс для кожнай асобнай вытворчасці. У гэтым упэўніўся і наш карэспандэнт Антон Малюта. Праз прызму хрустальнага "Нёмана" - аб рабоце ўсёй галіны.