Стартуе новы раўнд перамоў аб далучэнні Беларусі да СГА

11 сентября 2017

Сёння ў Жэневе стартуе новы раўнд перамоў аб далучэнні Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. У рамках праграмы запланаваная сустрэча першага намміністра замежных спраў Андрэя Еўдачэнкі з сакратарыятам і старшынёй рабочай групы СГА Кемалам Мадэнаглу.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Пройдуць пасяджэнні па тэме “Дзяржаўныя падтрымкі сельскай гаспадаркі”, дзявятае пасяджэнне рабочай групы, абмысловыя двухбаковыя перамовы па доступе тавараў і паслуг з дзевяццю дзяржавамі - членамі Сусветнай гандлёвай арганізацыі. У раўндзе перамоў прымуць удзел прадстаўнікі некалькіх рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання".

Нагадаем, папярэднія перамовы з удзелам Беларусі прайшлі ў Жэневе 9 чэрвеня. Тады бакі дамовіліся, што сакратарыят СГА распаўсюдзіць першы праект дакладу рабочай групы на чарговым раўндзе перамоў.