Стварэнне новых вытворчасцяў і спрыяльнага інвестыцыйнага клімату

19 октября 2013

Прыярытэтныя кірункі для развіцця цэнтральнага рэгіёну агучылі сёння на пасяджэнні ў Мінскім аблвыканкаме. Таксама падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за 9 месяцаў. Сёлета ў эканоміку цэнтральнага рэгіёну паступіла амаль 30 трыльёнаў рублёў. Створана каля 250 новых вытворчасцяў і забяспечана амаль 4 тысячы рабочых месцаў. Але да канца года гэты паказчык плануюць павялічыць. У прыярытэце будаваць прадпрыемствы раўнамерна, у кожным раёне вобласці.


Аляксандр Турчын, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама: На сённяшні дзень максімальная задача як вобласці, так і іншага рэгіёну - не мець залежнасці ад аднаго або двух прадпрыемстваў. Каб стабільнае развіццё было пастаянна, пастаянна ішло. Хтосьці лепш, хтосьці горш, але ў цэлым мы павінны ісці наперад.



Падчас пасяджэння прайшлі і новыя кадравыя назначэнні. Цяпер жыллёва-камунальную гаспадарку вобласці ўзначаліць Ігар Дзялендзік, а Упраўленне капітальнага будаўніцтва - Валерый Хныкаў.