Супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы будуць развіваць Беларусь і Экватарыяльная Гвінея

18 декабря 2023

Беларусь і Экватарыяльная Гвінея будуць развіваць супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы. У прыватнасці, афрыканскія партнёры зацікаўленыя ў стварэнні сумесных навуковых арганізацый і высокатэхналагічных прадпрыемстваў. Рэспубліка Беларусь таксама гатовая дапамагчы ў падрыхтоўцы кадраў. У пачатку наступнага года экватагвінейскіх калег чакаюць у адукацыйных цэнтрах для павышэння кваліфікацыі.

А ў жодзінскім цэнтры па земляробстве зараз аналізуюць глебавыя ўзоры з Экватарыяльнай Гвінеі. Даследаванні дазволяць падабраць аптымальныя сельгаскультуры для апрацоўкі і неабходныя ўдабрэнні. Таксама афрыканскім калегам дапамогуць стварыць уласную аграхімічную лабараторыю.