Супрацоўніцтва правінцыі Гуандун і Мінскай вобласці пашыраецца

13 октября 2016

Сёння ў Мінску праходзіць гандлёва-эканамічная і турыстычная канферэнцыя паміж двума рэгіёнамі - кітайскай правінцыяй Гуандун і Мінскай вобласцю. Міжнародны форум сабраў больш як 300 ўдзельнікаў - гэта прадстаўнікі бізнесу, прамысловасці, турызму і кіраўніцтва абодвух рэгіёнаў. У рамках канферэнцыі быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж правінцыяй Гуандун і Кітайска-беларускім індустрыяльным паркам "Вялікі камень". Дакумент паспрыяе прыцягненню новых рэзідэнтаў у Парк.

Супрацоўніцтва правінцыі Гуандун і Мінскай вобласці за апошнія гады толькі пашыраецца. Тавараабарот сёння складае 300 сорак мільёнаў долараў. Адзін з перспектыўных кірункаў - турызм. Таму сёння быў адкрыты Турыстычны цэнтр правінцыі Гуандун у Беларусі. А заўтра дэлегацыя з Кітая наведае аб'екты аграэкатурызму Цэнтральнага рэгіёна.

Гуандун - самая густанаселеная правінцыя Кітая. У ёй пражываюць больш як 100 мільёнаў чалавек. Рэгіён на поўдні Кітая - лідар краіны па эканамічных паказчыках. Сталіца - горад Гуанчжоў - з'яўляецца трэцім па велічыні ў Кітаі, пасля Шанхая і Пекіна.