Салодкія навінкі прапаноўвае другі холадакамбінат

24 мая 2017

Пламбір у вялікім цукарным ражку і міні-конусе, традыцыйны «Каштан» са смакам лайма - для летніх хітоў спецыяльна мадэрнізавалі абсталяванне. Так, толькі новая аўтаматызаваная лінія для эскімо за суткі вырабляе амаль 10 тон халоднага ласунку. Наконт разнастайнасці асартыменту - прадпрыемства прапаноўвае 60 відаў марожанага: ад ванільных пламбіраў і шакаладных брыкетаў да пладова-ягадных дэсертаў.

За суткі на гэтым прадпрыемстве гатуюць да 20 тон салодкага прадукту. Беларускія пламбіры, эскімо і брыкеты да спадобы ў Расіі і Азербайджане. Паводле статыстыкі, кожны беларус за год з'ядае амаль 3 кілаграмы халоднага ласунку.