Рынак рэкламы ў Беларусі за апошні год вырас на 20%

29 октября 2014

Аб гэтым заявіла намміністра гандлю Ірына Наркевіч на першай міжнароднай выставе рэкламы, дызайну і паліграфіі ў Мінску. Ключавой падзеяй стала прэзентацыя ўнікальнай 3-Д рэкламы ад беларускіх распрацоўшчыкаў. Вядучыя сусветныя спецыялісты сумесна з беларускімі калегамі правядуць семінары і майстар-класы.


Ірына Наркевіч, намеснік міністра гандлю Беларусі: У нас рэкламай займаюцца сёння каля 850 кампаній. Гэта больш чым на 20% у параўнанні з мінулым годам.


Міхаіл Мятлікаў, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: Мы падтрымалі правядзенне гэтай выставы, таму што прадаць сваю прадукцыю можа толькі той, хто выпускае якасную прадукцыю і ўмее гэтую прадукцыю рэкламаваць на знешніх рынках.


Аб'ём рэкламнага рынку Беларусі ў першым паўгоддзі склаў амаль 70 мільёнаў долараў. Паводле звестак Мінгандлю, галоўнымі драйверамі росту па-ранейшаму з'яўляюцца тэлевізійная і інтэрнэт-рэклама.