Рост ВУП і рэальных даходаў - з якімі эканамічнымі паказчыкамі беларусы завяршылі 2023 год

25 февраля 2024

Беларуская эканоміка, нягледзячы на ўсе выклікі, паказвае сваю ўстойлівасць. Па выніках 2023 года выкананы тры ключавыя паказчыкі: рост ВУП умацоўвае сацыяльныя гарантыі, санкцыі не адбіліся на ўзроўні жыцця простых людзей, рэальныя даходы насельніцтва выраслі. За год у краіне двойчы павялічвалі пенсіі. Гэта стала магчымым дзякуючы невысокай інфляцыі. З якімі эканамічнымі паказчыкамі беларусы завяршылі мінулы год і як пачалі 2024-ы, распавяла Ілона Валынец (відэа).