Рабочая група па стымуляванні дзелавой актыўнасці распрацоўвае канчатковую версію пакета дакументаў па лібералізацыі бізнесу

16 мая 2017

Грамадскія абмеркаванні гэтага пытання ўжо завяршыліся. Свае прапановы, а іх паступіла больш як 300, актыўна выказвалі не толькі прадпрымальнікі і наглядныя органы, але і радавыя беларусы.

У пакет дакументаў аб разняволенні дзелавой ініцыятывы ўваходзіць праект дэкрэта, які прадугледжвае кардынальнае змяненне адносін паміж дзяржавай і бізнесам. Сярод галоўных прапаноў - мараторый на ўвядзенне новых падаткаў і павышэнне падатковых ставак, здыманне адміністрацыйных бар'ераў, скарачэнне праверак. У дакументах вызначаны мінімальныя патрабаванні да пажарных, прыродаахоўных і санітарных нормаў.

На працягу месяца пакет дакументаў будзе дапрацаваны рабочай групай і перададзены ў Адміністрацыю Прэзідэнта.