Праект бюджэту на 2020 год разгледзяць сёння ў Палаце прадстаўнікоў

27 ноября 2019
Калі дэпутаты прымуць законапраект, то ўжо на наступным тыдні ён паступіць для адабрэння ў Савет Рэспублікі. Усяго на парадку дня 13 пытанняў: міжнародныя дамовы і шэсць законапраектаў, адзін з якіх разгледзяць у першым чытанні. Для дэпутатаў старога склікання гэтая сесія стане заключнай. Новы склад Палаты прадстаўнікоў пачне працаваць 6 снежня.