Продаж абутку беларускага брэнда ў Латвію ў першым квартале 2022 года склаў 204 % ад леташняга

24 мая 2022
Аказваецца, нягледзячы на ўсе перашкоды, якія Захад чыніць беларускаму бізнесу, адмаўляцца ад нашых тавараў у Старым Свеце зусім не спяшаюцца. Продаж абутку беларускага брэнда "Белвест" у Прыбалтыку ў першым квартале склаў 204 % да такога ж перыяду мінулага года. Буйны вытворца шмат гадоў на рынку, таму ведае: зона турбулентнасці - гэта заўсёды новыя магчымасці. Павялічылі продаж на ўнутраным рынку, адгружаюць абутак у Расію, Казахстан. А адказам на перабоі з пастаўкай камплектуючых стала развіццё ўласнай вытворчасці абутковых дэталяў.