Прэм'ер-міністр Беларусі сустрэўся са старшынёй Экспартна-імпартнага банка Кітая

11 мая 2015

Напярэдадні бакі падпісалі яшчэ 6 дакументаў на агульную суму больш як мільярд долараў. Падзяку за падтрымку ў рэалізацыі сумесных інвестпраектаў сёння выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў старшыні Экспартна-імпартнага банка Кітая, спадарыні Ху Саалянь.  Акрамя таго, кітайскі бок пацвердзіў намер аб выдзяленні дадаткова 3 мільярдаў долараў у якасці льготных крэдытаў, а таксама 4 мільярдаў  у выглядзе камерцыйнага крэдыту беларускім банкам. Гэтыя рэсурсы будуць накіраваныя на фінансаванне праектаў у прыярытэтных галінах эканомікі: будаўніцтве інфраструктуры, сацыяльнай сферы, а таксама ў галіне развіцця малога і сярэдняга бізнесу

Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-Міністр Беларусі: "Рэспубліка Беларусь мае вялікі патэнцыял па засваенні імпартных крэдытаў. Наша краіна праводзіць актыўную палітыку па тэхналагічным пераабсталяванні прадпрыемстваў і стварэнні сучасных вытворчасцяў. Сярод сур'ёзных крыніц працэсу мадэрнізацыі вытворча-сацыяльнай сферы асаблівую цікавасць для нас уяўляюць кітайскія тэхналогіі і абсталяванне, якія прадстаўляюцца ў рамках механізмаў экспартнага крэдытавання".

Кіраўнік урада падкрэсліў, што Эксімбанк з'яўляецца безумоўным лідарам у фінансаванні беларуска-кітайскіх праектаў, з доляй удзелу ў крэдытным супрацоўніцтве, якая перавышае 80%. Паміж фінансавым інстытутам Паднябеснай і нашай краінай за 10 гадоў заключана 17 крэдытных пагадненняў на агульную суму больш як 4 млрд долараў, што гаворыць аб высокім узроўні даверу паміж партнёрамі.