Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў з рабочым візітам наведвае Татарстан

15 марта 2016

Сёння кіраўнік беларускага ўрада правёў перамовы з прэзідэнтам гэтай рэспублікі Рустамам Мініханавым. Спачатку палітыкі гутарылі тэт-а-тэт, а пасля далучыліся да дэлегацый. Прыярытэтнымі заканамерна былі эканамічныя пытанні. Летась тавараабарот паміж Беларуссю і Татарстанам склаў амаль 900 мільёнаў долараў. Гэта шосты радок сярод усіх расійскіх рэгіёнаў, тым не менш, з аб'ектыўных прычын ёсць важкае паніжэнне. Вярнуцца да лічбы 2012 года - два мільярды долараў - маюць намер за кошт умацавання супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі.

Сёння ж кіраўнік беларускага ўрада наведаў Цэнтр медыцынскай навукі "Эйдас" і Казанскі верталётны завод. Заўтра рабочы візіт прэм'ер-міністра ў Татарстан працягнецца. Андрэя Кабякова чакаюць на пляцоўцы гандлёвага дома МТЗ-ЕлАЗ. Гэта шматфункцыянальнае прадпрыемства, дзе здзяйсняецца зборка, продаж і абслугоўванне тэхнікі Мінскага трактарнага завода. Таксама запланаванае наведванне ААТ "КамАЗ".