Прадпрыемствы АПК Мінскай вобласці развіваюць супрацоўніцтва з Кітаем

15 ноября 2019

Дзейсным стаў візіт прамыслоўцаў і кіраўніцтва цэнтральнага рэгіёна ў Шанхай. Напярэдадні там на міжнароднай выставе імпарту заключаны шэраг кантрактаў. Так, Сыраробны камбінат са Слуцка падпісаў пагадненне на пастаўку малочнай прадукцыі ў Паднябесную на сто мільёнаў долараў. На новыя аб'ёмы экспарту ў КНР нацэленыя і мясакамбінаты Мінскай вобласці. Яшчэ адзін важны аспект супрацоўніцтва з КНР - новыя рэзідэнты індустрыяльнага парку "Вялікі камень". Адна з буйных кітайскіх карпарацый па выпуску медыцынскай тэхнікі і абсталявання плануе замацавацца ў Беларусі.