Урад зацвердзіў прагнозы эканамічнага развіцця

31 июля 2019

Інфляцыя - не вышэй за 5 %, а рост эканомікі на ўзроўні 2,5 %. Урад учора зацвердзіў прагнозы эканамічнага развіцця. Бюджэтнікі атрымаюць дадатак да зарплаты - яе давядуць да 80 % ад сярэдняй па краіне. Дапамогуць хутчэй пабудавацца шматдзетным сем'ям. Паменшаная падтрымка прадпрыемстваў дзяржсектара. Да прыкладу, грошы на закупку новай тэхнікі дадуць толькі тым, хто ў тэрмін вяртае даўгі. Бюджэт-2020 падтрымлівае праграму сямейнага капіталу. На дэпазіт шматдзетным сем'ям пералічаць субсідыю - 22 500 рублёў.