Урад падвёў вынікі мінулага года і агучыў прагноз на першы квартал цяперашняга

24 февраля 2019

2018-ты - гэта добрая база для якаснага росту. ВУП - плюс 3 %, замежных інвестыцый прыцягнулі больш як 10 мільярдаў, інфляцыю ўтрымалі - яна была меней за 6 %. Пры гэтым рэальная зарплата стала вышэй на 11,5 %, а ў бюджэтнікаў - на 14.

У агульную скарбонку ўнеслі ўклад усе галіны, але ў аўтсайдарах пакуль сельская гаспадарка і будаўніцтва. На гэты год планы куды больш амбіцыйныя - прырост эканомікі на 4 %. Старт дадаў аптымізму. ВУП у студзені павялічыўся на 0,7 %.