Урад Беларусі разлічвае на далейшае эфектыўнае супрацоўніцтва з Huawei

15 мая 2018

Урад Беларусі разлічвае на далейшае эфектыўнае ўзаемадзеянне і прафесійнае супрацоўніцтва з адным з сусветных лідараў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій - кітайскай кампаніяй Huawei. Аб гэтым сёння заявіў прэм'ер Андрэй Кабякоў на сустрэчы з гендырэктарам Гуа Пін. Абмяркоўвалі сумесныя праекты па ўкараненні інавацыйных распрацовак на ўсіх узроўнях дзяржкіравання, у розных сферах эканомікі, яе лічбавую трансфармацыю і пабудову Беларусі як IT-краіны. Такую выразную стратэгію партнёры з Кітая падтрымліваюць і прапаноўваюць нам свой вопыт па ўкараненні ідэй, навуковыя даследаванні і падрыхтоўку студэнтаў.