Польшча мае намер развіваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Беларуссю

3 апреля 2014

Пра гэта заявіў намеснік Міністра замежных спраў нашай краіны Аляксандр Гур'янаў па выніках пасяджэння беларуска-польскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях. Была закранутая тэма супрацоўніцтва дзвюх краін па пытаннях СГА, тэматыка крэдытна-інвестыцыйнай падтрымкі і ўзаемадзеяння ўпаўнаважаных арганізацый і банкаўскіх структур. Акрамя таго, сёння адкрыецца Беларуска-польскі эканамічны форум з удзелам прадстаўнікоў дзелавых колаў з дзвюх краін.


Аляксандр Гур'янаў, намеснік Міністра замежных спраў Беларусі: Яшчэ раз нагадаю, што сёння мы прымаем у Беларусі больш як 30 прадстаўнікоў польскіх дзяржаўных органаў, дзелавых колаў, спецыялізаваных арганізацый. Мы адчуваем, што настаў час больш прадметна пагаварыць аб тым, як нам пашыраць узаемадзеянне, выгаднае для абодвух бакоў.


Польшча знаходзіцца ў пяцёрцы найбуйнейшых інвестараў у Беларусі. За мінулы год засвоена амаль 200 мільёнаў долараў прамых замежных інвестыцый. Адным з апошніх паспяховых праектаў, у рэалізацыі якога ўдзельнічаў польскі інвестар, з'яўляецца будаўніцтва другога корпуса гасцініцы Вікторыя ў Мінску.