Дагавор аб асновах супрацоўніцтва дазволіць Мінску і Тбілісі больш актыўна развіваць партнёрскія кантакты

29 марта 2018

Падпісанне дагавора аб асновах супрацоўніцтва з Грузіяй дазволіць Мінску і Тбілісі больш актыўна развіваць сяброўскія адносіны і партнёрскія кантакты. Вынікі візіту Прэзідэнта Беларусі ў Грузію абмяркоўвалі падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Больш за 30 падпісаных пагадненняў у розных сферах эканомікі, бізнесу, аховы здароўя, IT ужо прыносяць першыя вынікі.

Валерый Кварацхелія, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Беларусі: "Там і стварэнне сумесных прадпрыемстваў у Грузіі, і пастаўка беларускіх прадуктаў у Грузію і грузінскіх у Беларусь. Ужо створана кампанія, якая называецца "Натуральныя грузінскія прадукты", выдзелена пляцоўка. Ужо пачынаюць рамантаваць гэтую пляцоўку, і за найбліжэйшыя 4-5 месяцаў у Мінску будзе гандлёвы дом Грузіі".

У чэрвені ў Тбілісі пройдзе маштабная двухбаковая IT-канферэнцыя з удзелам беларускіх спецыялістаў. У рамках пагаднення паміж ПВТ Беларусі і Грузіі плануецца серыя сумесных праектаў.

Тэкставую версію і відэатрансляцыю анлайн-канферэнцыі глядзіце на сайце tvr.by, афіцыйным YouTube-канале і сацсетках Агенцтва тэленавін.