Пад'ём з узыходам сонца, абед у полі і 12 гадзін за рулём - які ён, рабочы дзень механізатара падчас уборачнай кампаніі

31 июля 2022
Па 12 гадзін за рулём на пякучым сонцы. Героі сённяшняга дня  - аграрыі, якія працуюць дзеля харчовай бяспекі краіны. У гарачы сезон жніва механізатары працуюць практычна без выхадных і амаль не бачаць свае сем'і. Але разумеюць, якая адказнасць ляжыць на іх плячах. 

У Брэсцкім раёне ўборачная пачалася не вельмі добра: спачатку там прайшлі дажджы, а затым палі накрыла засуха. Але нягледзячы на гэта, удалося дабіцца добрай ураджайнасці, у тым ліку  дзякуючы зладжанай камандзе камбайнераў. 

Адзін дзень з механізатарам у полі правяла наша здымачная група і Марыя Тройніч (відэа).