Ганаровае консульства Беларусі адкрылася ў Лазане

29 сентября 2018

Усё новыя шляхі ўзаемадзеяння адкрываюцца паміж Беларуссю і Швейцарыяй. Ганаровае консульства нашай краіны адкрылася ў Лазане. Гэта першае наша прадстаўніцтва ў французскай частцы Швейцарыі. Яшчэ адно працуе толькі ў Цюрыху. Наша консульства ўзначаліў швейцарскі бізнесмен і гендырэктар хакейнага клуба "Рэд Айс" Андрэй Нажэскін. Як ён адзначыў у інтэрв'ю нашаму тэлеканалу, адкрыццё ганаровага консульства - гэта крок у развіцці беларуска-швейцарскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, і ў першую чаргу - у эканоміцы, стварэнні сумесных праектаў. Таксама консульства будзе аказваць дапамогу і падтрымку беларусам у гэтым рэгіёне Швейцарыі і ўсім, хто гатовы прыехаць у нашу краіну як турыст або з дзелавой місіяй.

Сёлета беларускі экспарт у Швейцарыю расце. Тэмп за паўгоддзе - больш як 20%. З'яўляюцца новыя пазіцыі. Прычым чвэрць ад нашых продажаў - гэта высокатэхналагічныя тавары, пераважае рэнтгенаўскае абсталяванне. У цэлым за 6 месяцаў года двухбаковы тавараабарот - 15 з паловай мільёнаў долараў. Сёння Швейцарыя і Беларусь цікавыя адна адной па абмене досведам у заканадаўчай базе і выкарыстанні на практыцы тэхналогій блокчэйна.