Чаму ў магазінах свой ураджай нават вясной і на колькі яшчэ хопіць прадуктаў для забеспячэння насельніцтва

17 мая 2023

Стабфонды дазваляюць забяспечыць беларусаў сваёй прадукцыяй нават вясной, яшчэ і захаваць ураджай для гандлю. Гэтыя стабфонды штогод фарміруюць па восені, зыходзячы з патрэбнасцей краіны. У 2022 годзе іх запоўнілі амаль на траціну больш, чым годам раней. Пра тое, што на нашых сталах павінна быць усё сваё, не раз гаварыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Тым больш, нашы аграрыі не раз даказвалі, што гэта нескладана.

Іншая справа, што ў міжсезонне свой прадукт не заўсёды можна было знайсці ў магазінах. Аднак Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю запэўнівае: у 2023 годзе спажывец застаўся задаволены. Вольга Анішчанка адправілася ў стабфонды і магазіны, каб даведацца, ці ёсць наша агародніна і садавіна ў засеках і на прылаўках (відэа).