Планку тры тысячы тон збожжа пераадолелі два камбайнеры з Мінскай вобласці

11 августа 2018

Гэта Віктар Стэльмах і Міхаіл Саладуха. Абодва аграрыі працуюць на камбінаце "Ждановічы". Лідары ўборачнай кампаніі атрымалі ад Мінскага аблвыканкама падзяку і каштоўныя падарункі. Адзначым, што гэтыя экіпажы не першы раз становяцца перадавікамі ў сваім рамястве. Зрэшты, самі рэкардсмены прызнаюцца, што галоўнае ў іх працы не лічбы, а сумесныя сілы на ўборцы ўраджаю.

Адзначым, што на сённяшні дзень у Мінскай вобласці ўбрана 85 працэнтаў плошчаў зерневых і зернебабовых культур. З улікам надвор'я і ўраджайнасці, недабор збожжавых тут плануецца кампенсаваць ад уборкі кукурузы. Нягледзячы на не самую высокую ўраджайнасць - 28,3 цэнтнера з гектара - аграрыі вобласці ўжо ў хуткім часе змогуць выканаць дзяржзаказ.