Першы рэкорд сёлетняга жніва

22 июля 2015

У Рэчыцкім раёне з'явіўся экіпаж, які намалаціў тысячу тон збожжа. Камбайнер Васіль Коваль і яго памочнік Віталь Ільеў паўтарылі свой леташні поспех. Тады яны таксама сталі першымі ў краіне тысячнікамі. У агракамбінаце "Холмеч" традыцыйна - самая высокая ўраджайнасць у Гомельскай вобласці. Пачалі гарачую пару тут прыкладна на два тыдні раней, чым летась. Прычынай стаў засушлівы пачатак лета.