Першы цягнік з беларускімі таварамі адправіўся сёння па маршруце "Новага Шаўковага шляху"

12 февраля 2019

Першы экспартны цягнік з беларускімі таварамі адправіўся сёння па маршруце “Новага Шаўковага шляху” з Оршы ў кітайскі Наньчан. Агульная вага грузу - амаль тысяча тон, гэта 41 кантэйнер. Іх без разгрузак даставяць да склада ў КНР. Пры гэтым кожны кантэйнер абсталяваны сістэмай спадарожнікавага сачэння. У перспектыве такія эшалоны будуць камплектаваць кожны месяц.

Марскім шляхам час дастаўкі грузу займае да 40 сутак. Час цягніка ў дарозе - усяго 10 дзён.