Першыя беспілотныя машыны БелАЗ паставяць у Сібір да канца года

30 октября 2018

Праект Беларусі і Расіі - гэта самазвалы на 136 тон і пагрузчык. Спецыялісты кіруюць машынамі на дыстанцыі дзякуючы спадарожнікавай сістэме навігацыі. Аператар за пультам можа знаходзіцца за тысячы кіламетраў ад кар'ераў па здабычы вугалю і руды. Апошнія штрыхі перад выкананнем кантракта сёння абмеркавалі ў Жодзіне. Сабраліся спецыялісты дзвюх краін, а таксама расійскія журналісты. Тэхніка будзе працаваць на эксперыментальным участку у рэгіёне Хакасія.

Леанід Трухноў, намеснік генеральнага канструктара ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ": "На жаль, кар'еры паглыбляюцца, кіроўцу становіцца небяспечна або шкодна там знаходзіцца. Чалавек, знаходзячыся ў кабіне, адчувае машыну, бачыць яе, таму вось гэтыя рызыкі і патрабаванні паводзін машыны ў крытычных сітуацыях і зменлівых абставінах кар'ера закладзеныя ў электроніцы гэтых машын".

Акрамя таго, плануюцца пастаўкі ў Расію і яшчэ аднаго комплексу з пяці машын. І толькі пасля інтэнсіўнага тэст-драйву на працягу года будзе абмяркоўвацца серыйная вытворчасць самазвалаў-беспілотнікаў.