Перспектывы развіцця беларускага бізнесу ацанілі ў Мінску

10 ноября 2013

Напярэдадні нашу сталіцу наведала дырэктар Еўрапейскага фонду адукацыі. Прадстаўнікі бізнес-інкубатара пазнаёмілі замежнага госця са сваімі інавацыйнымі праектамі і метадамі так званага будаўніцтва бізнеса. Як прызналася Мадлен Сербан, у нас ёсць чаму павучыцца еўрапейскаму прадпрымальніцтву.


Мадлен Сербан, дырэктар Еўрапейскага фонду адукацыі:


Я вельмі ўражана. І гэта не проста словы. Я пазнаёмілася з людзьмі, якія любяць тое, што робяць. І не чакаць каб хто-небудзь падштурхнуў да дзейнасці. Менавіта такія прадпрымальныя людзі неабходныя сёння ў свеце. Прыемна, што ў іх ёсць запал, ёсць энергія, каб развіваць свае ідэі. Я забяру гэтыя ўражанні з сабой і раскажу пра ініцыятыўных беларускіх людзей.



У ходзе сустрэчы Мадлен Сербан прапанавала маладым прадпрымальнікам прыняць удзел у конкурсе па развіцці міжнародных сувязей