Пархомчык: Усе дамоўленасці з Зімбабвэ будуць выкананыя ва ўсталяваны тэрмін

28 марта 2023

Мінск і Харарэ істотна нарасцілі тавараабарот па выніках 2022 года - практычна на 160 %. Пра гэта на сустрэчы з дэлегацыяй Зімбабвэ заявіў намеснік прэм'ер-міністра. За апошнія гады зроблены вялікі аб'ём працы, які дазволіў выйсці на новы якасны ўзровень узаемаадносін паміж краінамі. Усе дамоўленасці з Зімбабвэ будуць выкананыя ва ўсталяваны тэрмін.

Больш за тое, беларускія тэкстыльшчыкі намацалі буйны рынак тканіны ў Афрыцы.

Таццяна Лугіна адзначыла, што ў канцы красавіка ўзоры прадукцыі прадпрыемстваў "Камволь" і "Магатэкс" беларуская дэлегацыя прадэманструе на выставе ў Зімбабвэ.