Палата прадстаўнікоў аднагалосна падтрымала праграму дзейнасці ўрада да 2020

31 октября 2018
Гэты дакумент уманціраваны ў сістэму дзеючых прававых актаў эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, прынятых у развіццё рашэнняў Усебеларускага народнага сходу. Гэта павышэнне дабрабыту людзей, стварэнне ўмоў для годнага заробку, паніжэнне ўзроўню інфляцыі, развіццё малога і сярэдняга бізнесу, забеспячэнне роўнасці ўсіх форм уласнасці, лічбавізацыя эканомікі і не толькі. Усе гэтыя крокі, як адзначыў прэм'ер-міністр Беларусі, дазволяць дасягнуць стратэгічнай мэты росту ВУП да 2025 года да 100 млрд долараў.