Азімы ячмень убіраюць аграрыі Беларусі

6 июля 2023

У Беларусі ўбіраюць азімы ячмень. Культура спее раней за іншыя - з яе і стартуе жніво. Так, у гаспадарцы "17 Верасня" Нясвіжскага раёна ўраджай зараз абмалочваюць 6 камбайнаў. З гектара атрымліваюць больш за 50 цэнтнераў, і гэта не мяжа.

Плошчы азімага ячменю ў гаспадарцы вырастуць да 200 гектараў. Такі трэнд назіраецца ва ўсіх рэгіёнах. Ужо к гэтаму сезону аб'ёмы павялічылі больш чым у 2,5 раза. Так, аграрыям трэба будзе ўбраць звыш 160 тысяч гектараў.