Ажыўленне беларускага рынку абутковай прамысловасці пасля пандэміі

23 июня 2020
Як складваецца сітуацыя на "Сівельзе",  сёння вывучыў віцэ-прэм'ер Юрый Назараў. Пандэмія і закрытыя межы выклікалі праблемы з попытам на прадукцыю  нават у лідараў галіны, якія маюць уласную тавараправодную сетку. На прадпрыемстве зараз галоўная задача - разабрацца з даўгамі па зарплаце. Тады можна будзе гаварыць аб далейшым развіцці прадпрыемства.

Юрый Назараў, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Зараз важна захаваць калектывы, загрузку і абаротныя сродкі, таму што часткова мы абаротку праелі. Ёсць шэраг мер, прынятых урадам, і некалькі ўказаў Прэзідэнта, якія стымулююць выйсце  з гэтай сітуацыі прадпрыемствам, завязаным на спажывецкі рынак. Гэта самы адчувальны сегмент. Зараз будзем глядзець, як на гэтым прадпрыемстве справімся з гэтай праблемай".

У той жа час  лёгпрам выкарыстаў вымушаную эканамічную паўзу як час для пошуку новых партнёраў і свабодных ніш.