Агароднікі Беларусі завяршаюць сезон - у засекі плануюць закласці звыш 120 тыс. тон агародніны "баршчавога набору"

23 октября 2023

Беларускія аграрыі завяршаюць работы на агароднінных гектарах. Сёлета ў засекі плануюць закласці амаль 123 тысячы тон агародніны "баршчавога набору" плюс яблыкі. Гэта дазволіць пазбегнуць дэфіцыту свежай плодаагародніннай прадукцыі ў міжсезонне. Валавы збор агародніны сёлета меншы, чым у мінулым сезоне - паўплывала засуха. Так, агароднікі поўначы Беларусі з гектара ўбралі ў сярэднім на 12 % менш прадукцыі, чым годам раней. Рэпартаж з апошніх сотак агароднінных плантацый краіны. Падрабязнасці ў відэа.