Аптымістычны эканамічны прагноз прагучаў у эксклюзіўным інтэрв'ю Уладзіміра Сямашкі

9 октября 2017

Беларуская эканоміка ўзяла курс на рост. Унутраны валавы прадукт па выніках года дадасць. Аптымістычны прагноз агучыў напярэдадні ў эксклюзіўным інтэрв'ю для праграмы "Галоўны эфір" віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Прамысловая вытворчасць у краіне з пачатку года павялічылася на 6,1 %. Будаўніцтва, гандаль, транспарт - па гэтых кірунках таксама прыкметнае ажыўленне.

Трэнд на эканамічны рост сёння - і ў сферы фінансаў. Інфляцыя сёлета мінімальная за ўвесь час незалежнасці. Нашы золатавалютныя рэзервы перавысілі 7,2 мільярда долараў - толькі за гэты год адбылося павелічэнне запасаў больш чым на 2 мільярды.