"Адзін раён - адзін праект" - новая імпартазамяшчальная прадукцыя вырабляецца на прадпрыемстве аздобных матэрыялаў у Крупках

24 марта 2023

Дальнабачнае планаванне бізнесу і вытворчасць запатрабаванай прадукцыі. У Мінскай вобласці рэалізуюць больш за 40 новых інвестыцыйных праектаў. Сферы дзейнасці - ад вырошчвання грыбоў, вытворчасці цукерак і фармацэўтыкі да выпуску будматэрыялаў. Дзелавых людзей прывабліваюць і аддаленыя рэгіёны. Напрыклад, ад Мінска да Крупак 130 кіламетраў. Сам горад і раён з аграрнага ўсё больш становіцца індустрыяльным.

Разам з новымі рабочымі месцамі павышаецца статус і канкурэнтаздольнасць мясцовай прадукцыі, бо яна арыентавана і на экспарт.  Аляксей Кандраценка пра ўкладанні і аддачу ад інвестыцый у рэгіёны (відэа).