Новы завод па другаснай перапрацоўцы смецця можа быць пабудаваны ў Слуцкім раёне

2 октября 2018

Пра новы праект у галіне зялёнай эканомікі ішла гаворка на сустрэчы пасла Швецыі ў Беларусі Крысціны Юханесан і кіраўніцтва Слуцкага раёна. Швецыя ў рамках праекта па пераходзе Беларусі да зялёнай эканомікі ўжо рэалізоўвала на нашай тэрыторыі некалькі экаініцыятыў. Разам з паслом Швецыі ў Слуцк прыехалі і прадстаўнікі шведскіх кампаній. Пляцоўкай для дзелавых перамоў стаў Слуцкі сыраробны камбінат. Там жа дэлегацыя Швецыі сустрэлася з працоўным калектывам раёна.

Інвестыцыйныя магчымасці Беларусі будуць прадэманстраваны шведскім кампаніям у Стакгольме. Плануецца, што двухбаковыя сустрэчы ў фармаце "бізнес для бізнесу" пройдуць у канцы лістапада. Са сваім экспартным патэнцыялам азнаёмяць і прадпрыемствы Мінскай вобласці.